Такімі словамі Карпянкоў пракамэнтаваў фільм «Убить президента», які ў сераду паказаў тэлеканал АНТ, пра нібыта пляны дзяржперавароту ў Беларусі і замаху на Лукашэнку. Намесьнік міністра назваў фільм «добрым, моцным і магутным».
Паводле Карпянкова, апанэнты ўлады перайшлі рысу і «знаходзяцца цяпер у адным шэрагу па сваіх задумах і сваіх дзеяньнях зь міжнароднымі тэрарыстамі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Лукашэнка аддзячыў тым, хто ратаваў яго ў жніўні 2020-га«А гэта значыць, што барацьба зь імі будзе ажыцьцяўляцца, як ажыцьцяўляецца барацьба ізраільскімі падразьдзяленьнямі ў адносінах да іх тэрарыстаў, барацьба будзе ажыцьцяўляцца зь імі так, як ажыцьцяўлялася барацьба самай гуманнай дзяржавай у адносінах да Ўсамы бін Ладэна і ягоных пасьлядоўнікаў».
Карпянкоў заявіў, што, як толькі паступіць загад, «дзе б яны ні знаходзіліся, бяз тэрміну даўнасьці — мы іх знойдзем і мы іх зачысьцім». Ён дадаў, што сілавікі ведаюць, дзе знаходзяцца апазыцыянэры, з кім яны маюць зносіны, якая ў іх нерухомасьць і дзе знаходзяцца іх сем’і.
«Я ні на што не намякаю, але калі паступіць загад альбо хто-небудзь зь іх што-небудзь зробіць у адносінах да кіраўніка дзяржавы, чальцоў яго сямʼі, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, жонак і дзяцей нашых супрацоўнікаў, наша рэакцыя будзе вокамгненнай і ўдар будзе руйнавальны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ByPol назваў выкрадальнікаў Марыі Калесьнікавай. Усе — супрацоўнікі ГУБАЗіК