Журналістку парталу tut.by Кацярыну Барысевіч, асуджаную па справе аб «нуль праміле», паставілі на ўлік як схільную да экстрэмізму. Пра гэта парталу стала вядома з вартых даверу крыніц.
Барысевіч пад вартай ужо амаль паўгода. Да гэтага ні разу ў жыцьці не прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасьці, не была судзімая, мае пастаяннае месца жыхарства і працы, на працы характарызуецца станоўча, неаднаразова была адзначана за журналісцкія матэрыялы, у тым ліку праваахоўнымі органамі, у 2020 годзе стала «Журналістам году» (па вэрсіі праваабарончай супольнасьці).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд адмовіўся павялічваць турэмны тэрмін для журналісткі Tut.by Барысевіч. Яе вызваляць празь месяцКрымінальную справу ў дачыненьні да Кацярыны Барысевіч і лекара БСМП Арцёма Сарокіна распачалі 19 лістапада 2020 году. Іх абвінавацілі ў разгалошваньні мэдычнай таямніцы, што, на думку Генпракуратуры, пацягнула за сабой цяжкія наступствы.
13 лістапада 2020 году пад аўтарствам Кацярыны Барысевіч выйшаў артыкул, у якім са спасылкай на мэдычныя дакумэнты і камэнтар лекара сьцьвярджалася, што ў крыві Рамана Бандарэнкі не было выяўлена этанолу. Першыя асобы заяўлялі, што памерлы хлопец быў п’яны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пачатак будзе тады, калі ўсё гэта скончыцца». Вялікая размова з Марынай Золатавай