Праект рэзалюцыі, які зьявіўся на сайце Эўрапарлямэнту, прапануе таксама адмовіцца ад расейскіх нафты і газу і замарозіць актывы блізкіх да Крамля алігархаў.
Сярод прычынаў названыя анэксія Расеяй Крыму, стварэньне Масквой напружанай сытуацыі ў Данбасе, палітычныя забойствы апанэнтаў Крамля, у тым ліку Ганны Паліткоўскай і Аляксея Навальнага, атручваньне Віктара Юшчанкі, Сяргея Скрыпаля і Ўладзімера Кара-Мурзы, а таксама рэпрэсіі ў дачыненьні да расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага і ягоных прыхільнікаў.
Пра тое, што Масква знойдзе спосабы адказу, заявіў у інтэрвію РИА Новости дырэктар Дэпартамэнту міжнароднай інфармацыйнай бясьпекі МЗС Расеі Андрэй Круцкіх.
«Наш бронецягнік стаіць на запасным шляху, поўная ўпэўненасьць у нашай сіле, моцы і рэакцыі ў адказ, несумненна, прысутнічае, таму і ўпэўненасьць мы адчуваем. І тое, што гэтыя акцыі ня робяцца, — якраз сьведчаньне таго, што за апошнія гады пры прэзыдэнцтве Пуціна мы ўмацавалі сваю абароназдольнасьць. І ня думаю, што хтосьці хацеў бы рызыкаваць. Думаю, што ў сьвеце камікадзэ не існуе», — сказаў прадстаўнік расейскага МЗС.