«З высокай ступеньню ўпэўненасьці можна зрабіць выснову, што дзеяньні расейскіх грамадзян былі накіраваныя на спыненьне паставак спэцпрадукцыі ў Грузію і Ўкраіну», — цытуе баўгарская служба Радыё Свабода прадстаўніка генпракуратуры Сійку Мілеву.
Раней паведамлялася, што расейцы, вайскоўцы ГРУ, могуць быць датычныя да замаху на мясцовага бізнэсмэна Емяльяна Гебрэва, які займаўся пастаўкамі зброі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбухі на складзе боепрыпасаў у Чэхіі маглі быць зьвязаныя з пастаўкамі зброі ва ЎкраінуСьледзтва вывучае магчымую датычнасьць Расеі да выбуху 12 лістапада 2011 году на складзе збройнай кампаніі Гебрэва EMCO, дзе знаходзілася прадукцыя, прызначаная для Грузіі.
Два пасьлядоўныя выбухі адбыліся на складах вайсковага заводу ў Іганаве ў цэнтры краіны ў сакавіку і красавіку 2015 году. Там, паводле зьвестак Міністэрства эканомікі Баўгарыі, таксама захоўвалася прадукцыя EMCO.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трох расейцаў абвінавацілі ў спробе атруціць баўгарскага бізэсоўца. Магчыма, «Навічком»31 траўня 2015 году здарыўся пажар у будынку былога Інстытуту спэцыяльнай тэхнікі ў Сафіі, у выніку якога згарэлі матэрыялы расьсьледаваньня выбухаў у Іганаве. У 2020 годзе выбух адбыўся на складзе заводу «Арсенал» каля гораду Мыгліжа.
Заява баўгарскай пракуратуры паступіла праз 11 дзён пасьля таго, як прэм’ер-міністар Чэхіі Андрэй Бабіш афіцыйна абвінаваціў расейскую вайсковую выведку ў выбуху на вайсковых складах у мясцовасьці Вэрбэціцы ў кастрычніку 2014 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Чэхіі заявілі, што выбух на складзе ў Вэрбеціцах адбыўся выпадкова — ГРУ плянавала яго ў БаўгарыіПаводле чэскіх спэцслужбаў, да апэрацыі могуць быць датычныя высокапастаўленыя афіцэры ГРУ, а кіраваць апэрацыяй мог генэрал Андрэй Авярʼянаў.