Зяленскі сказаў гэта ў інтэрвію італьянскай газэце La Repubblica, пра якое 28 красавіка паведаміў афіцыйны сайт прэзыдэнта Ўкраіны.
«Сьвяты Пасад — гэта сусьветны маральны аўтарытэт, які заўсёды эфэктыўна выступае ў ролі пасярэдніка, бо зьяўляецца бесстароньнім і давярае ўсім бакам канфлікту… Зразумела, месца сустрэчы мусіць выклікаць давер абодвух бакоў. Тады гэта будзе эфэктыўна і мы сапраўды зможам выказацца па сутнасьці», — сказаў Зяленскі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін можа абмеркаваць двухбаковыя адносіны са сваім украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім, але не сытуацыю на Данбасе, заявіў 27 красавіка прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крэмль: Пуцін ня будзе размаўляць зь Зяленскім пра Данбас26 красавіка прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што ідзе падрыхтоўка да яго сустрэчы з Пуціным. Адначасова Зяленскі дадаў, што важны зьмест размовы, а ня месца, дзе яна павінна праводзіцца.
Раней Зяленскі запрасіў прэзыдэнта Расеі сустрэцца на Данбасе, і Пуцін заявіў, што гатовы сустрэцца ў Маскве. Да інтэрвію Зяленскага італьянскай газэце ні адзін з бакоў не называў Ватыкану месцам для перамоваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі заклікаў Пуціна сустрэцца на Данбасе