Пра гэта паведаміў у сваім Тэлеграм-канале лідэр Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка
Ён нагадаў, што 14 красавіка зьвярнуўся ў Эўрапейскі вяшчальны саюз (ЭВС) з просьбай вывучыць матэрыялы, якія сьведчаць аб дачыненьні «Белтэлерадыёкампаніі» да катаваньняў.
Паводле Латушкі прыкладам гэтага зьяўляецца відэасюжэт з палітвязьнем Мікалаем Дзядком, дзе на ім відаць сьляды моцнага зьбіцьця.
ЭВС вывучыў прадстаўленае відэа і запатрабаваў адказу ад «Белтэлерадыёкампаніі». Пры гэтым арганізацыя адзначыла, што працягвае зьбіраць і спраўджваць факты пра сытуацыю ў Беларусі праз АБСЭ і Раду Эўропы, а таксама праз эўрапейскія і міжнародныя фэдэрацыі журналістаў.
«"Белтэлерадыёкампаніі", якая наўпрост датычная да тэрору адносна журналістаў і іншых мірных беларусаў, ня месца ў Эўрапейскім вяшчальным саюзе», — заявіў Латушка.