Паводле Кучука, якраз у гэты час адбываўся інтэрнэт-маратон да 35-й гадавіны чарнобыльскай катастрофы, ён быў запрошаны ў жывы эфір.
Неўзабаве пасьля гэтага раптоўна зьнікла сьвятло і, як, вынік, інтэрнэт-сувязь. Таксама не працуе стацыянарны тэлефон.
Хоць спробы невядомых трапіць у памяшканьне спыніліся, у пад’езьдзе і на вуліцы стаяць некалькі чалавек у цывільным, паведаміў Дзьмітры Кучук.
Палітык гэта зьвязвае з тым, што ён быў сярод заяўнікаў традыцыйнай акцыі «Чарнобыльскі шлях», якую менскія ўлады не дазволілі. Верагодна, сілавікі асьцерагаюцца, што хтосьці ўсё ж выйдзе ўшанаваць ахвяраў катастрофы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні «Чарнобыльскага шляху»Паводле Кучука, пра гэта сьведчаць і калёны спэцтэхнікі, якія рушаць праспэктам Незалежнасьці ад месцаў дысьлякацыі ў мікрараёне Ўручча ў бок цэнтру. Тут і пазадарожнікі з мабільнай агароджай, і аўтазакі, і тэнтаваныя грузавікі для перавозкі асабовага складу ўнутраных войскаў.