Дуэт Ляўчук і Павука павіншаваў палітзьняволеную Марыю Калесьнікаву з Днём нараджэньня. ВІДЭА

Марыя Калесьнікава

24 красавіка палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай споўнілася 39 гадоў.

Вядомая беларуская опэрная сьпявачка Маргарыта Ляўчук песьняй «Маша порвала пашпарт» у дуэце з Андрэем Павуком павіншавала палітзьняволеную Марыю Калесьнікаву з днём нараджэньня.

Таксама ў суботу чакаецца онлайн-канцэрт, ён пачнецца а 19-й гадзіне паводле менскага часу, арганізатары апублікуюць спасылку перад яго пачаткам.

Цягам трох гадзін будзе гучаць даўняя і сучасная клясычная музыка — ад Бэтховэна да кампазытараў XX стагодзьдзя. У запісе і жывым эфіры прафэсійную флейтыстку павіншуюць сябры, вядомыя музыкі зь Беларусі, Бразыліі, Гішпаніі, Нямеччыны, Расеі ды іншых краін.

Падчас канцэрту таксама пакажуць кадры выступаў самой Марыі Калесьнікавай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да дня народзінаў палітзьняволенай Калесьнікавай мастак Цэсьлер стварыў плякат, а музыкі рыхтуюць онлайн-канцэрт

Кіраўніцу штабу таксама цяпер зьняволенага прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Беларусі Віктара Бабарыкі выкралі 8 верасьня 2020 году ў цэнтры Менску і прымушалі выехаць ва Ўкраіну. Аднак на нэўтральнай паласе яна парвала свой пашпарт.

Ад таго часу Марыя Калесьнікава за кратамі, яе абвінавачваюць ў змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская, Калесьнікава і Цапкала сталі ляўрэаткамі прэміі імя савецкага дысыдэнта Копелева
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ужо сёньня: дзень нараджэньня Зянона Пазьняка