На цырымонію прыехаў начальнік УУС Гомельскай вобласьці Аляксандар Васільеў, які ад імя міністра ўнутраных спраў падарыў міліцыянтам службовы аўтамабіль.
Як нагадвае гомельскі сайт «Моцныя навіны», у жніўні мінулага году Жлобін стаў адным з самых пратэставых райцэнтраў краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Амапаўцы хадзілі па ступнях затрыманых і пыталі: „Хочаш — і табе так будзе?“» На судзе ў Гомлі абвінавачаныя расказалі пра гвалтАкрамя таго, што тысячы гараджанаў патрабавалі новых выбараў і асуджалі гвалт сілавікоў, страйкавалі на Беларускім мэталюргічным заводзе.
Кіраўніцтва прадпрыемства спачатку паабяцала выслухаць людзей і не караць за страйк, аднак у лістападзе да актыўных удзельнікаў прыйшлі зь ператрусамі. Ігара Поварава, Аляксандра Баброва, Яўгенія Говара, Паўла Магідава асудзілі на тэрміны ад 2,5 да 3 гадоў у крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак). Павал Магідаў пасьпеў зьехаць зь Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Жлобіне асудзілі трох работнікаў БМЗ за спробу страйкуТаксама па крымінальных і адміністрацыйных артыкулах былі асуджаныя дзясяткі іншых гараджанаў.
Як піша гомельскі сайт «Моцныя навіны», некаторыя жыхары Жлобіна кажуць, што ад міліцыянтаў чулі: да такога пратэсту ўлады былі зусім не гатовыя.