Дата дня
24 красавіка 1915 году турэцкія ўлады пачалі масавыя забойствы, арышты і дэпартацыю армянскай інтэлігенцыі Канстантынопалю. Пазьней гэтая дата стане Днём памяці ахвяраў генацыду армянаў у Асманскай імпэрыі 1915–1923.
Таксама ў гэты дзень
1800 — прэзыдэнт ЗША Джон Адамс заснаваў Бібліятэку Кангрэсу, вылучыўшы 5000 даляраў на закуп кніг.
1981 — адбылася прэзэнтацыя першага пэрсанальнага кампутара IBM.
У гэты дзень нарадзіліся
1889 — Юры Сабалеўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст.
1900 — Аркадзь Моркаўка, беларускі паэт.
1936 — Вера Рыч, ангельская паэтка і перакладчыца з украінскай і беларускай моваў. Дзякуючы ёй па-ангельску загучала паэзія Янкі Купалы, Якуба Коласа, Натальлі Арсеньневай, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Зьмітрака Бядулі, Цёткі, Ларысы Геніюш, Ніла Гілевіча, Уладзімера Някляева.
1944 — Зянон Пазьняк, беларускі палітык, грамадзкі і культурны дзяяч.
1977 — Сяргей Балахонаў, беларускі пісьменьнік.
У памяці
2014 — памёр Тадэвуш Ружэвіч, польскі паэт і драматург.