Жыхара Калінкавічаў Андрэя Захарэвіча пачалі судзіць у Магілёўскім абласным судзе. Сярод пастаўленых яму ў віну злачынстваў — камэрцыйны шпіянаж, несанкцыянаваны доступ да банкаўскіх картак, узлом сайту мабільнага апэратара Life, ілжывае мінаваньне з выкарыстаньнем асабістых дадзеных староньніх асобаў, у прыватнасьці Сяргея Ціханоўскага, а таксама падрыхтоўка да зьбіваньня грамадзяніна Казахстану, піша 6tv.
Сьледзтва мяркуе, што, пачынаючы з 2014 году, Захарэвіч, які працаваў на інжынэрна-тэхнічнай пасадзе ў аддзеле адукацыі Калінкавіцкага райвыканкаму, здабыў незаконным шляхам дадзеныя 250 тысяч картак жыхароў 114 краін сьвету. Пэрсанальныя зьвесткі ён прадаваў і назапасіў каля 25 млн даляраў у крыптавалюце.
У 2019 годзе Захарэвіч, паводле абвінавачаньня, зьвярнуўся ў Мазырскі раённы суд, адну сельскую школу Калінкавіцкага раёну і іншыя ўстановы з ілжывай інфармацыяй аб мінаваньні. Пагрозы ён пісаў ад імёнаў дэпутата сельскага савету Розы Стрэльчанкі, блогераў Сяргея Ціханоўскага, Андрэя Павука, Уладзімера Цыгановіча, Арцёма Шапарава.
Адказваючы на пытаньні пракурора аб мэце такіх ілжывых паведамленьняў ад вышэйзгаданых асобаў, Захарэвіч казаў, што такім чынам хацеў выклікаць грамадзкі рэзананс што да іх дзейнасьці, якую ён называе дэструктыўнай у дачыненьні да ўлады. «Каб ім задавалі пытаньні і на іх рэагавалі», — сказаў падсудны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі і Магілёве «замінавалі» больш за 10 школТаксама ў справе Захарэвіч спрабаваў за 5 тысяч даляраў арганізаваць пабіцьцё грамадзяніна Казахстану, аднак рэалізацыі задуманага перашкодзіла пандэмія каранавірусу.
У працэсе, які вядзе судзьдзя Сяргей Мазураў, агулам разглядаюць 21 эпізод злачыннай дзейнасьці, прычым 17 зь іх — заведама лжывыя паведамленьні пра небясьпеку і акты тэрарызму. Захарэвіч прызнае віну часткова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 170 тамоў, шасьцёра абвінавачаных. Што вядома пра справу, па якой будуць судзіць Лосіка, Статкевіча і Ціханоўскага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хакеры апублікавалі асабістыя зьвесткі больш чым 533 мільёнаў карыстальнікаў Facebook