«Мы, прадстаўнікі дэмакратычных сіл, палітычных партый, грамадзкіх арганізацый, аб’яднаньняў і плятформаў, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці, лідэры думак і грамадзкія аўтарытэты, незалежна ад нашых палітычных поглядаў у любых іншых пытаньнях, адзіныя ў наступнай прынцыповай пазыцыі, якую выказваем ад імя ўсяго беларускага народу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пагадненьні з Лукашэнкам юрыдычна нікчэмныя». Дэпутаты Вярхоўнага Савету выступілі з заявай у абарону незалежнасьці БеларусіСувэрэнітэт і незалежнасьць Рэспублікі Беларусь ёсьць найвышэйшай канстытуцыйнай дзяржаваўтваральнай каштоўнасьцю беларускага народу. Любы замах на сувэрэнітэт і незалежнасьць зьяўляецца найцяжэйшым дзяржаўным злачынствам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апэрацыяй «пераварот» Масква дэманструе, што кар’ера і жыцьцё Лукашэнкі залежаць ад волі Крамля, — палітолягТакія дзеяньні будуць здрадай народу нашай краіны, які шмат стагодзьдзяў дамагаўся сваёй дзяржавы, і застануцца нязмыўнай ганьбай у гісторыі Беларусі для тых, хто іх зьдзейсьніць.
Патрабуем ад улады адмовіцца ад любых спробаў зьнішчыць беларускую дзяржаву або падпарадкаваць яе іншай. Гандаль сувэрэнным правам беларускага народа не дапушчальны ні ў якім выглядзе. Беларускі народ не прызнае падпісаньня заканадаўчых актаў, якія ставяць пад пагрозу незалежнасьць і сувэрэнітэт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За падтрымку Крамля Лукашэнка мусіць расплачвацца дзяржаўным сувэрэнітэтамМы будзем змагацца ўсімі канстытуцыйнымі мэтадамі супраць любой пагрозы незалежнасьці і сувэрэнітэту нашай краіны, лічачы гэта абавязкам кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Хочам, каб мы і нашыя дзеці жылі ў незалежнай, дэмакратычнай і квітнеючай Беларусі. І так будзе!», — гаворыцца ў тэксьце мэмарандуму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Анжаліка Агурбаш пра катастрофу пад назвай «лукашызм» і свой 100-мэтровы бел-чырвона-белы сьцягНа гэты момант колькасьць падпісантаў складае 2200 чалавек. У іх ліку палітык Павал Латушка, прафсаюзны лідэр Аляксандар Ярашук, лінгвістка Натальля Дуліна, драматург Андрэй Курэйчык, адна з арганізатарак кінафоруму «Лістапад» Анжаліка Крашэўская, сьпявачка Анжаліка Агурбаш, спартоўцы Надзея Астапчук і Юры Булат ды іншыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пагадненьні з Лукашэнкам юрыдычна нікчэмныя». Дэпутаты Вярхоўнага Савету выступілі з заявай у абарону незалежнасьці Беларусі