Шмат працэсаў адбываецца над удзельнікамі дваровых маршаў, затрыманымі учора ў Малінаўцы і Новай Баравой. Паводле зьвестак валянтэраў, 22 красавіка сілавікі затрымалі звыш 30 чалавек, піша «Вясна».
Першымі выракі пачулі Павал Бадзілоўскі (2900 рублёў штрафу), Галіна Вянцкевіч, Уладзіслаў Галкін, Юлія Кулеш, Дзьмітры Мацкевіч, а таксама Ірына Семашчук (усім па 15 дзён арышту).
Аўтара інтэрнэт-мэму «хлопотное дельце» Сяргея Міронава, якога таксама ўчора затрымалі падчас «хапуна» ў Малінаўцы разам з маці, асудзілі на 30 дзён арышту. Справу маці Сьвятланы Чапурко адправілі на дапрацоўку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За два дні затрымалі больш за 40 удзельнікаў пратэстаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы 18 красавіка правялі шэраг акцый пратэсту ў краіне і за мяжой. ФОТА і ВІДЭАСуддзя Юлія Чыж прысудзіла 30 сутак 25-гадоваму Валерыю Трацьцяку. У мужчыны маецца генэтычнае захворваньне, празь якое пры некамфортных умовах вельмі пакутуюць унутраныя органы.