Пасьля пратэстаў у Беларусі некаторыя іх удзельнікі, асьцерагаючыся перасьледу, уцяклі ў Расею. Аднак там іх арыштавалі на запыт Беларусі, і цяпер яны за кратамі чакаюць рашэньня аб экстрадыцыі на радзіму, дзе на іх завялі крымінальныя справы.
На сёньня вядома пра 7 беларусаў, якім пагражае высылка ў Беларусь
- Вадзім Дубойскі (Берасьце)
- Андрэй Казіміраў (Берасьце)
- Яўген Шабалюк (Берасьце)
- Аляксей Кудзін (Маладэчна)
- Сяргей Непагода (Маладэчна)
- Андрэй Прылуцкі (Салігорск)
- Мікалай Давідчык (Ліда)
Усяго ў 2021-м СК Беларусі паслаў у Расею запыты на экстрадыцыю 39 чалавек. Акрамя гэтага, у Латвію пасланы запыт на экстрадыцыю былога кандыдата ў прэзыдэнты Валера Цапкалы, у Літву — на Сьвятлану Ціханоўскую, у Польшчу — на Сьцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча (стваральнікаў тэлеграм-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім), блогера Антона Матольку. Усе заходнія краіны адказалі адмоўна, пагроза выдачы застаецца найбольш імавернай толькі з Расеі.