21 і 22 красавіка затрымалі больш за 40 удзельнікаў пратэстаў. Гэта вынікае са зьвестак тэлеграм-каналу «Сьпісы затрыманых».
21 красавіка затрымалі ня менш за 15 чалавек, у тым ліку трох жанчын. 22 красавіка — 28 чалавек, зь іх 10 жанчын. Каля 15 чалавек затрымалі за ўдзел у дваровым маршы ў менскім мікрараёне Малінаўка, перадае БелаПАН.
Акцыі пратэсту прайшлі таксама ў сталічных мікрараёнах Шабаны, Серабранка, Лошыца, а таксама ў Койданаве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы можам быць бясьсільнымі, але мы не бездапаможныя». Парады псыхоляга, як спраўляцца з апатыяй і знаходзіць радасьць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адкрыты ліст супрацоўнікаў органаў дзяржаўнага кіраваньня супраць гвалту даслалі ў дзяржаўныя структуры