Як паведаміў TUT.BY кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук, Менгарвыканкам адмовіў арганізатарам у правядзеньні «Чарнобыльскага шляху»
У сваім адказе на заяўку арганізатараў Менгарвыканкам назваў прычыны: адсутнасьць дамоваў зь міліцыяй, хуткай мэдычнай дапамогай і камунальнікамі; маршрут шэсьця, які, на думку ўладаў, не адпавядае патрабаваньню закону; арганізатары нібыта да атрыманьня адказу ад уладаў агучылі маршрут і час збору ўдзельнікаў, што забаронена законам; а таксама пандэмія COVID-19.
Раней міністар унутраных справаў Іван Кубракоў заявіў, што міліцыя будзе рэагаваць на ўсе парушэньні незалежна ад таго, дазволяць улады правядзеньне акцыі ці не, нагадвае TUT.BY.
- 9 красавіка шэраг апазыцыйных партый падалі заяўку ў Менскі гарвыканкам на традыцыйнае шэсьце «Чарнобыльскі шлях». 1 красавіка быў створаны аргкамітэт дзеля правядзеньня акцыі.
- У ліку заяўнікаў — Партыя БНФ, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і «Зялёныя».
- ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МУС расказаў, як яго ведамства адрэагавала на спробу перавароту і ліквідацыі Лукашэнкі