Латушка заклікаў Ціханоўскую ўступіць у пасаду прэзыдэнта

Your browser doesn’t support HTML5

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, лідэр Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка заявіў напярэдадні сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі пра шэраг дамоваў, якія будуць прынятыя, паводле ягоных крыніц: расейская вайсковая база, увод расейскага вайсковага кантынгенту ў Беларусь, дамова аб увядзеньні расейскага рубля. Каб запабегчы страты незалежнасьці, Павал Латушка заклікаў Сьвятлану Ціханоўскую, як абранага народам лідэра, уступіць у пасаду прэзыдэнта Беларусі, правесьці інаўгурацыю, прымаць рашэньні як легітымны і дамоваздольны кіраўнік Беларусі.