За адпаведную рэзалюцыю прагаласавалі 67 з 72 прысутных на пасяджэньні членаў Сэнату, паведамляе Чэскае інфармацыйнае агенцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Чэхіі прайшлі рэйды паліцыі супраць узброеных прыхільнікаў данбаскіх сэпаратыстаўСэнатары заклікалі ўрад Чэхіі скасаваць дамову аб сяброўскіх дачыненьнях і супрацоўніцтве з Расеяй, а таксама скараціць да аднаго колькасьць супрацоўнікаў расейскай амбасады ў Празе.
Акрамя таго, чальцы Сэнату заклікалі абмеркаваць здарэньне ў Вэрбеціцах на ўзроўні Рады Бясьпекі ААН і кіроўных органаў NATO і ЭЗ, а таксама запатрабаваць кампэнсацыі ад Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэхія папрасіла саюзьнікаў па ЭЗ і NATO падтрымаць яе ў канфлікце з РасеяйРаней да аналягічных захадаў чэскі ўрад заклікала ніжняя палата парлямэнту Чэхіі.
21 красавіка Чэхія запатрабавала ад Расеі перагледзець яе рашэньне выслаць з краіны 20 супрацоўнікаў чэскай амбасады. У адваротным выпадку, як заявіў кіраўнік МЗС Чэхіі Якуб Кульганэк, колькасьць расейскай амбасады ў Празе будзе скарочана шматкроць — да пяці чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Чэхіі заявілі, што выбух на складзе ў Вэрбеціцах адбыўся выпадкова — ГРУ плянавала яго ў БаўгарыіВысылка з Расеі 20 супрацоўнікаў чэскай амбасады стала адказам на высылку з Чэхіі 18 расейскіх дыпляматаў, якія, як сьцьвярджаюць чэскія ўлады, мелі дачыненьне да расейскіх спэцслужбаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША падтрымалі адказ Чэхіі на падрыўныя дзеяньні Расеі