«Усе тры канцэрты ў Горадзенскай вобласьці, анансаваныя ў траўні, адмененыя. Адразу на некалькіх пляцоўках узьніклі „тэхнічныя прычыны“, і яшчэ на адной — успышка каранавірусу. Усюды прамоўтэры — прыватныя кампаніі. Разумеем, што ў іх і выбару, хутчэй за ўсё, не было. Дзякуй, што паспрабавалі», — піша Ўладзімер Пугач.
Ён адзначае, што «не без прыгодаў», але гурт пасьпеў адыграць канцэрты ў падтрымку новага альбома ў Менску і ў Магілёве, а што далей — пакуль невядома. Канцэрт у Віцебску — пакуль у сіле.
«Але наша пазыцыя нязьменная. Будзем спрабаваць і далей пры першай жа магчымасьці граць для вас. Важна верыць, што гэта наша з вамі краіна ўжо цяпер, сёньня. Мы ў ёй жылі, жывём і будзем жыць. Калі мы самі ў гэта ня будзем верыць, нікога ня зможам пераканаць. Рана ці позна ў нас атрымаецца», — кажа сьпявак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адчуваю сябе абражаным», — лідэр J:Морс падтрымаў прапанаваны Бабарыкам рэфэрэндумУ чэрвені 2002 году лідэр гурту J:Морс Уладзімер Пугач публічна выказаўся пра палітычную сытуацыю ў Беларусі, адзначаючы, што адчувае «гішпанскі сорам за тое, як у Беларусі дзяржава бесцырымонна і сьпехам ліквідуе палітычных канкурэнтаў», адчувае сябе абражаным, калі яго «называюць „народцам“ і зьневажаюць беларускіх жанчын», і лютуе ад беспрычынных затрыманьняў і рэпрэсіяў супраць пратэстоўцаў. Таксама ён выказаўся ў падтрымку рэфэрэндуму за Канстытуцыю 1994 году, прапанаванага патэнцыйным кандыдатам на прэзыдэнта Віктарам Бабарыкам.
У жніўні Ўладзімер Пугач увайшоў у асноўны склад Каардынацыйнай рады, а гурт J:Морс мусіў быць адным з хэдлайнэраў вялікага перадвыбарчага мітынгу-канцэрту Ціханоўскай 6 жніўня ў Менску, але канцэрт не адбыўся.
У верасьні J:Морс выпусьціў песьню «Даруй», прысьвечаную пратэстам пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году. Пасьля гэтага гурту адмянілі канцэрты ў Маладэчне і ў Менску. Афіцыйна — у сувязі з каранавірусам і «тэхнічнымі прычынамі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэр J:Морс назваў адмену канцэрту у Маладэчне палітычна матываванай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канцэрт J:МОРС у менскай «Пясочніцы» раптоўна адмянілі. Напярэдадні там выступілі Nizkiz