Санкцыі аднаўляюцца ад 3 чэрвеня 2021 году. Адпаведнае рашэньне апублікавала Міністэрства фінансаў ЗША. Злучаныя Штаты дабіваюцца вызваленьня ўсіх палітвязьняў.
Пра якія беларускія прадпрыемствы ідзе гаворка
- «Белнафтахім»,
- «Белнафтахім ЗША»,
- «Нафтан»,
- «Беларускі нафтавы гандлёвы дом»,
- «Белшына»,
- «Гродна Азот»,
- «Гроднахімвалакно»,
- ААТ «Лякафарба»,
- ААТ «Полацак-Шкловалакно».
Аднаўленьне санкцый будзе азначаць, што прадпрыемствам i грамадзянам ЗША будзе забаронена ўступаць у эканамічныя і фінансавыя дачыненьні з гэтымі арганізацыямі, а ўся іх маёмасьць і рахункі, якія знаходзяцца на тэрыторыі ЗША, будуць замарожаныя. Да таго ж многія краіны і кампаніі адмаўляюцца працаваць з прадпрыемствамі, якія знаходзяцца пад санкцыямі ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Самыя эфэктыўныя меры ўдараць па ўсіх». Амэрыканскі экспэрт па санкцыях — пра парады Байдэну адносна БеларусіЧаму аднавілі санкцыі?
Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен 19 красавіка заявіў, што гэты крок — наступства грубага ігнараваньня правоў чалавека беларускімі ўладамі. У сваёй заяве Блінкен назваў зьняволеньне Сяргея Ціханоўскага, Марыі Калесьнікавай і Ігара Лосіка прыкладамі рэпрэсіяў у Беларусі, якія робяць немагчымым далейшае прыпыненьне санкцыяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржсакратар ЗША: Прадпрыемствы, закранутыя санкцыямі, спрыяюць рэпрэсіям супраць беларускага народуРаней Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША анансаваў, што санкцыі будуць адноўленыя 26 красавіка, калі ня будуць вызваленыя ўсе палітвязьні.
У кастрычніку 2015 году Міністэрства фінансаў ЗША прыпыніла санкцыі супраць дзевяці беларускіх прадпрыемстваў у сувязі з «пэўным прагрэсам у сфэры дэмакратыі і правоў чалавека», а таксама з мэтай падтрымкі незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі.
Аднак цяпер, паводле ранейшай заявы Дзярждэпартамэнту ЗША, «сытуацыя з правамі чалавека, бадай, найгоршая ў гісторыі незалежнай Беларусі».
«У сувязі з тым, што цяпер у Беларусі ўтрымліваецца больш за 300 палітычных зьняволеных, Дзяржаўны дэпартамэнт ня можа рэкамэндаваць яшчэ адзін працяг (прыпыненьня дзеяньня гэтых абмежаваньняў. — РС), асабліва ў сьвятле меркаваньня Кангрэсу, увасобленага ў Акце аб сувэрэнітэце і дэмакратыі Беларусі 2020 году. Цяперашні працяг [адмены абмежаваньняў] канчаецца 26 красавіка», — гаварылася ў заяве Дзярждэпартамэнту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША прыгразілі аднавіць санкцыі супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў, калі Менск ня выпусьціць палітвязьняўДзярждэпартамэнт ЗША заклікаў беларускія ўлады зрабіць крокі, якія б дазволілі Вашынгтону падоўжыць прыпыненьне санкцый, у прыватнасьці, вызваліўшы ўсіх палітычных зьняволеных.
Вашынгтон заклікаў афіцыйны Менск да «поўнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных і спыненьня гвалтоўных дзеяньняў уладаў супраць беларускага народу», а таксама «да канструктыўнага дыялёгу зь лідэрамі палітычнай апазыцыі пад эгідай АБСЭ, які б вёў да свабодных і справядлівых выбараў з прысутнасьцю незалежных назіральнікаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША могуць аднавіць эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі. Чым гэта пагражае ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Санкцыі — гэта алібі для ўлады за стан эканомікі». Ці баіцца Менск амэрыканскіх санкцыяў