Днём раней стала вядома аб рашэньні расейскіх уладаў выслаць 20 супрацоўнікаў чэскай амбасады ў Маскве. Іх аб’явілі пэрсонамі нон грата і абавязалі пакінуць расейскую тэрыторыю да канца 19 красавіка.
«Гэтая рэакцыя больш жорсткая, чым мы чакалі, дыпляматаў больш, чым колькасьць высланых намі выведнікаў», — сказаў у панядзелак Гамачак. У Празе сьцьвярджаюць, што выдаленыя з краіны грамадзяне Расеі — гэта супрацоўнікі спэцслужбаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Чэхіі заявілі, што выбух на складзе ў Вэрбеціцах адбыўся выпадкова — ГРУ плянавала яго ў Баўгарыі«Высылка 20 супрацоўнікаў амбасады Чэхіі ў Маскве — вялікі ўдар па нашым прадстаўнiцтве. Працу амбасады гэта паралізуе. Апроч намесьніка амбасадара, у Чэхію абавязалі вярнуцца ўвесь палітычны і эканамічны аддзелы», — адзначыў Ян Гамачак, якога цытуе мясцовае выданьне Novinky.cz.
17 красавіка прэм’ер-міністар і выканаўца абавязкаў міністра замежных спраў Чэхіі заявілі, што расейскія спэцслужбы былі датычныя да выбухаў ў 2014 годзе на складзе боепрыпасаў у паселішчы Вэрбеціцэ на ўсходзе краіны. Тады загінулі два чалавекі.
Таксама ў суботу на мінулым тыдні паліцыя Чэхіі абвясьціла ў вышук двух чалавек, якія ў 2014 годзе — у дні, якія папярэднічалі выбуху, — заехалі ў краіну па расейскіх пашпартах на імя Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава. Яны выкарыстоўвалі таксама пашпарты Малдовы і Таджыкістану.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША падтрымалі адказ Чэхіі на падрыўныя дзеяньні РасеіПаводле паведамленьняў СМІ, менавіта іх чэскія ўлады падазраюць у датычнасьці да выбухаў. Гаворка ідзе пра тых жа людзей, якіх у Вялікай Брытаніі падазраюць у атручэньні Сяргея і Юліі Скрыпалёў ў Солсбэры у 2018 годзе. Сьцьвярджаецца, што яны супрацоўнікі расейскай вайсковай выведкі, вядомай як ГРУ.
19 красавіка, як чакаецца, міністры замежных спраў краін Эўразьвязу абмяркуюць сытуацыю вакол высылкі з Чэхіі меркаваных расейскіх агентаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэхія не дапусьціць «Росатом» да дабудовы АЭС пасьля абвінавачаньняў на адрас ГРУ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея высылае 20 чэскіх дыпляматаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Чэхіі высылаюць 18 расейскіх дыпляматаў і падазраюць «Пятрова» і «Башырава» ў датычнасьці да выбухаў 2014 году ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Расеі: заявы Прагі павінны былі «перакрыць» дадзеныя аб падрыхтоўцы перавароту ў Менску