Польшча абвергла заявы Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі аб датычнасьці да падрыхтоўкі замаху на Аляксандра Лукашэнку, піша БелаПАН.
«Польшча ніколі ня ўдзельнічала, не плянавала і не плянуе ніякіх дзеяньняў для падрыхтоўкі замаху на Аляксандра Лукашэнку. Калі хтосьці або Лукашэнка гаворыць такія рэчы, то ён хлусіць. Польшча ня ўдзельнічае ні ў якіх падобных дзеяньнях. Прашу гэта пачуць. І ведаць: калі хтосьці гэта Лукашэнку падкідвае, яго падманваюць», — заявіў кіраўнік канцылярыі польскага прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі ў эфіры тэлеканалу TVP Info.
Польшча, як і ўсе краіны Цэнтральнай і Заходняй Эўропы, не прызнае Лукашэнку законна выбраным прэзыдэнтам Беларусі; урады краін лічаць выбары сфальсыфікаванымі і заклікаюць афіцыйны Менск выпусьціць палітвязьняў і спыніць гвалт супраць пратэстоўцаў і зьняволеных.
17 красавіка ФСБ Расеі паведаміла, што затрыманыя ў Маскве беларускі палітоляг Аляксандар Фядута і амэрыканскі адвакат беларускага паходжаньня Юры Зянковіч плянавалі вайсковы пераварот у Беларусі і фізычную ліквідацыю Лукашэнкі. Сьцьвярджалася, што ў расейскую сталіцу Зянковіч прыбыў «пасьля праведзеных кансультацый у ЗША і Польшчы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ФСБ Расеі заявіла, што дапамагло прадухіліць дзяржаўны пераварот у БеларусіФядуту і Зянковіча вывезьлі ў Беларусь. На іх і на старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, якога затрымалі ў Шклове, завялі крымінальную справу ў ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу «Змова ці іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу цi ўтрыманьня дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам». Максымальнае пакараньне — 12 гадоў пазбаўленьня волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каманда Ціханоўскай пра заяву Лукашэнкі аб замаху: «Інфармацыя мае прыкметы правакацыі спэцслужбаў»Раней абвінавачаньні Расеі адкінулі ў ЗША, заявіўшы, што ўсё агучанае Масквой абсалютна не адпавядае рэчаіснасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША адказалі на абвінавачаньні ў датычнасьці да «спробы замаху» на Лукашэнку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра дзяржаўны пераварот і дзяцей у склепе. Нестыкоўкі ў афіцыйных вэрсіях