Чэскаму амбасадару, якога сёньня выклікалі ў МЗС Расеі, быў заяўлены рашучы пратэст у сувязі «зь недружалюбным актам уладаў Чэхіі ў дачыненьні да персаналу расійскай дыпмісіі ў Празе».
Паслу паведамілі, што дваццаць супрацоўнікаў Пасольства Чэхіі ў Маскве абвяшчаюцца «пэрсона нон-грата». Ім загадана да канца 19 красавіка 2021 года пакінуць тэрыторыю Расеі.
Гэта адказ Расеі на высылку сваіх дыпляматаў з Прагі. Раней Чэхія запатрабавала пакінуць краіну ад 18 расейскіх дыпляматаў, якіх лічыць супрацоўнікамі расейскіх спецслужбаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Чэхіі высылаюць 18 расейскіх дыпляматаў і падазраюць «Пятрова» і «Башырава» ў датычнасьці да выбухаў 2014 годуПрэм’ер-міністар Чэхіі Андрэй Бабіш і выканаўца абавязкаў міністра замежных справаў Чэскай рэспублікі Ян Гамачэк напярэдадні заявілі аб датычнасьці расейскага ГРУ да выбухаў на складзе боепрыпасаў ў 2014 годзе. Тады загінулі два чалавекі. Высыланыя з Чэхіі расейцы, як сьцьвярджаецца, зьяўляюцца супрацоўнікамі спэцслужбаў.
У той самы дзень паліцыя Чэхіі абвясьціла ў вышук двух чалавек, якія ў 2014 годзе — у дні, якія папярэднічалі выбуху — заехалі ў краіну з расейскімі пашпартамі на імя Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава. Яны выкарыстоўвалі таксама пашпарты грамадзян Малдовы і Таджыкістану. Паводле паведамленьняў СМІ, менавіта іх чэскія ўлады падазраюць у дачыненьні да выбухаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Расеі: заявы Прагі павінны былі «перакрыць» дадзеныя аб падрыхтоўцы перавароту ў Менску