Два каталіцкіх сьвятары напісалі паручальніцтвы за палітзьняволеную Вольгу Залатар, каб яе выпусьцілі з турмы. Адзін з іх - ксёндз Аляксандр Фамяных, пробашч парафіі, да якой належыць Вольга.
Таксама было напісана два хадайніцтва ў СК аб спыненьні крымінальнага перасьледу Залатар, якія сумарна падпісалі каля 70 каталіцкіх сьвятароў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады». Маці пяцярых дзяцей Вользе Залатар выставілі абвінавачаньнеВольга Залатар тройчы пісьмова прасіла дазволу на сустрэчу са сьвятаром, але ёй адмаўляюць нібыта за адмову супрацоўнічаць са сьледзтвам. Маці Вольгі, Яніна Залатар, спрабуе перадаць дачцэ малітоўнік, што дагэтуль было немагчыма. Яна дзякуе ўсім, хто моліцца за Вольгу, і спадзяецца, што ў хуткім часе яна будзе на волі, бо яна ні ў чым не вінаватая, паведамляе Хрысьіянская візія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навошта ўлады тэрарызуюць шматдзетных маці- 38-гадовай шматдзетнай маці са Ждановічаў Вользе Залатар выставілі абвінавачаньне, паводле якога ёй пагражае да трох гадоў турмы.
- Жыхарку Ждановічаў Вольгу Залатар арыштавалі 18 сакавіка. Сілавікі спынілі яе аўтамабіль, дзе, акрамя Вольгі, знаходзілася яе непаўналетняя дачка. Пасьля гэтага, па словах суседзяў, дадому да Вольгі прыехала група сілавікоў з ГУБАЗіКу. Яны правялі ператрус і забралі Вольгу з сабой. Цяпер яна ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.
- У той жа дзень увечары затрымалі мужа Вольгі Сяргея. Яго асудзілі на 10 дзён адміністрацыйнага арышту, ён вызваліўся 28 сакавіка.