Захад хацеў «перакрыць» інфармацыю аб падрыхтоўцы ў Беларусі дзяржаўнага перавароту заявамі Прагі аб высылцы расейскіх дыпляматаў. Пра гэта заявіла ў нядзелю афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава ў эфіры тэлеканала «Россия-1», перадае ТАСС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Чэхіі высылаюць 18 расейскіх дыпляматаў і падазраюць «Пятрова» і «Башырава» ў датычнасьці да выбухаў 2014 годуЗахарава адзначыла сатырычнасьць сытуацыі, якая склалася.
«Яны не маглі не разумець, якая будзе рэакцыя, таму што іх дзеяньні карыкатурныя. Навошта яны гэта робяць? Таму што любой цаной трэба адвесьці ўвагу ад факталягічнай інфармацыі», — дадала яна.
Дыпляматка таксама адзначыла, што чэскія ўлады сваімі дзеяньнямі прадэманстравалі адсутнасьць самастойнай лініі ў міжнародных справах і ў адносінах з Расеяй.
Расея ў бліжэйшы час абʼявіць аб канкрэтных у адказ кроках на высылку супрацоўнікаў амбасады РФ у Чэхіі, паведаміла Захарава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра дзяржаўны пераварот і дзяцей у склепе. Нестыкоўкі ў афіцыйных вэрсіях