З 16 па 18 красавіка ў сталіцы Партугаліі Лісабоне праходзіць чэмпіянат Эўропы па дзюдо. Сярод удзельнікаў і беларус Аляксандар Вахавяк. Ягоны прыезд незвычайны тым, што дзюдаіст паехаў на турнір не на дзяржаўныя сродкі, піша «Трыбуна».
Беларускі Фонд спартовай салідарнасьці (БФСС) прафінансаваў паездку спартоўца на турнір. Вахавяк выступае ў катэгорыі звыш 100 кг. Сёньня спартовец пераадолеў першы раўнд спаборніцтваў.
33-гадовы Аляксандар Вахавяк — шматразовы прызэр міжнародных турніраў у самба і дзюдо, у тым ліку чэмпіянатаў сьвету і Эўропы ў самба.
У жніўні ён і ягоны сябар па камандзе Дзьмітры Шэршань падпісалі ліст супраць гвалту і за новыя выбары прэзыдэнта. Пасьля гэтага Вахавяка выключылі са зборнай краіны, што паставіла пад пытаньне ўдзел у Алімпіядзе ў Токіё, да якой дзюдаіст рыхтаваўся.
Дзякуючы дапамозе Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Вахавяк у сьнежні 2020 езьдзіў на зборы ў Турэччыну, а ў студзені і лютым выступіў на прэстыжных турнірах у Катары і Ізраілі. Перамагчы ён ня здолеў, але набраў пункты ў «алімпійскі» залік і застаўся сярод прэтэндэнтаў на паездку ў Японію.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Герасіменя: Магчыма, беларускім спартоўцам давядзецца выступаць на Алімпіядзе пад нэўтральным сьцягамПасьля асуджэньня рэпрэсій з боку дзяржавы і фальсыфікацыі выбараў шэраг вядучых спартоўцаў выключылі са зборных Беларусі альбо пагражалі падобным, многія страцілі працу. Некаторыя спартоўцы працягваюць рыхтавацца да Алімпійскіх гульняў ужо на сродкі БФСС. У прыватнасьці, гэта Вольга Мазуронак (лёгкая атлетыка, маратон), Сьвятлана Кудзеліч (лёгкая атлетыка, маратон) і некаторыя іншыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віталь Гуркоў — пра перамогу, радыкалізацыю супраціву, сустрэчу зь Зяленскім і парк Кудзіна ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Біятляністка Сола ўпершыню патлумачыла, чаму не падпісала праўладны ліст спартоўцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Міністэрства спорту не патрэбна». Рэкардсмэн сьвету і Беларусі плывец Санковіч — пра кар’еру ў ЗША і недальнабачных спартоўцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: The Times паведаміла аб плянах адмяніць летнюю Алімпіяду. Японія гэта адмаўляе