«Зьвяртаемся да ўсіх грамадзян Беларусі і іншых краін з просьбай накіроўваць у Генэральную пракуратуру дакумэнты, матэрыялы, заявы, іншую інфармацыю аб дзеяньнях, учыненых нямецкімі акупацыйнымі ўладамі і іх памагатымі, бандфармаваньнямі па зьнішчэньні цывільнага насельніцтва Беларусі, іншых фактах генацыду ў названы пэрыяд часу», — зьвяртаецца ў тэлеграм-канале начальнік упраўленьня ўзаемадзеяньня са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасьці Генпракуратуры Анжаліка Курчак.
Пра пачатак крымінальнай справы па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў гады вайны і пасьляваенны пэрыяд паведаміў на брыфінгу 9 красавіка генэральны пракурор Андрэй Швед.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генпракурор Беларусі завёў крымінальную справу «па факце генацыду насельніцтва Беларусі» ў гады вайны, якая скончылася 75 гадоў тамуДэпутаты палаты прадстаўнікоў 16 красавіка прынялі ў другім чытаньні праект закону аб узмацненьні адказнасьці за рэабілітацыю нацызму.
У дакумэнце замацоўваюцца такія тэрміны, як «нацысцкія злачынцы», «памагатыя нацысцкіх злачынцаў», а таксама вызначаюцца суб’екты процідзеяньня рэабілітацыі нацызму.
Законапраект прадугледжвае забарону на гераізацыю нацызму, забарону на рознага роду фінансаваньне такой дзейнасьці. Ён будзе распаўсюджвацца ня толькі на беларускія арганізацыі, але і на замежныя, у якіх так ці інакш гераізуецца нацызм, у тым ліку па сродках сеткі інтэрнэт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У першым і другім чытаньні. Палата прадстаўнікоў прыняла «рэпрэсіўныя законапраекты»