Амбасада ЗША ў Беларусі пракамэнтавала Tut.by затрыманьне грамадзяніна ЗША і Беларусі Юрыя Зянковіча. Дыпляматы ня сталі адказваць на канкрэтныя пытаньні аб тым, як амбасада ацэньвае затрыманьне амэрыканскага грамадзяніна беларускімі спэцслужбамі і ці наведаў ужо Зянковіча ў СІЗА КДБ консул.
У ёй падкрэсьлілі, што заўсёды гатовыя прадаставіць консульскія паслугі ў выпадку затрыманьня амэрыканскага грамадзяніна.
«Адной з найважнейшых задач Дзяржаўнага дэпартамэнту, пасольстваў і консульстваў ЗША зьяўляецца аказаньне дапамогі грамадзянам ЗША, якія знаходзяцца ў зьняволеньні або затрыманым за мяжой. Згодна зь існуючай практыкай мы не перадаём інфармацыю аб грамадзянах ЗША бязь іх пісьмовай згоды», — сказаў прэс-аташэ амбасады ЗША ў Беларусі Цім О’Конар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманы ў Маскве юрыст Зянковіч пісаў пра стварэньне дружынаў народнай самаабароныПра затрыманьне юрыста Юрася Зянковіча ў Маскве стала вядома 13 красавіка. Па словах яго жонкі Алены Дзянісавец, мужа літаральна выкралі з расейскага гатэлю. У гэты ж дзень у КДБ паведамілі пра затрыманьне Рыгора Кастусёва і Аляксандра Фядуты па «непасрэдна ўзьніклым падазрэньні ў зьдзяйсьненьні злачынства». Фядуту, як і Зянковіча, затрымалі ў Маскве.
У адваката Юрася Зянковіча два грамадзянствы — беларускае і амэрыканскае. На радзіме ён быў сябрам БНФ, у ЗША зьехаў у сярэдзіне 2000-х і пачаў будаваць юрыдычную кар’еру. Дэталяў абвінавачаньня юрысту пакуль няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жонка Зянковіча: Да Юрася пусьцілі адваката, але я яму ня веру ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ПЭН-цэнтры Беларусі і Расеі запатрабавалі вызваленьня Аляксандра Фядуты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да зьняволенага лідэра БНФ Кастусёва ў СІЗА КДБ не пусьцілі адваката