У 16-хвілінным відэа гаворка ідзе пра «ўлюбёную, і, мабыць, таму самую сакрэтную» дачу прэзыдэнта Расеі на Валдаі, плошчай у 150 гектараў, з асабняком у 3500 квадратных мэтраў.
«Гэтае відэа павінен быў запісваць Аляксей Навальны, але ён, будучы невінаватым, знаходзіцца ў турме. Толькі ад нас залежыць, калі Аляксей будзе вызвалены», — гаворыцца ў апісаньні фільму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксей Навальны абвясьціў галадоўку з патрабаваньнем дапусьціць да яго лекара
- 2 лютага Сіманаўскі суд Масквы накіраваў Аляксея Навальнага ў калёнію паводле крымінальнай справе «Іў Рашэ» 2013 году, якую Эўрапейскі суд правоў чалавека прызнаў неправамернай. Палітык павінен будзе правесьці ў зьняволеньні каля двух з паловай гадоў.
- Каманда Аляксея Навальнага анансавала вялікія вясновыя мітынгі па ўсёй Расеі за вызваленьне апазыцыянэра.