Нагодай стала гісторыя ў гомельскай аптэцы: пакупнік абазваў загадчыцу дурніцай і ідыёткай, але міліцыя ня ўгледзела адміністрацыйнага правапарушэньня.
Чытач Tut.by вырашыў пацікавіцца, ці зьяўляецца зварот да супрацоўнікаў праваахоўных органаў са словамі «ідыёт» і «дурань» абразай. Для гэтага накіраваў запыт у МУС. Першая рэакцыя была «без канкрэтыкі». Таму мужчына вырашыў спытаць тое ж самае ў Генпракуратуры, адкуль ліст зноў перанакіравалі ў МУС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Начальнік міліцыі казаў: хадзіце са сьцягамі. У выканкам запрашалі на дыялёг». Былы кіраўнік штабу Чэрачня пакінуў Беларусь«Па выніках праверкі паведамляем: словы, выказаныя ў непрыстойнай форме, у тым ліку названыя ў звароце, зьўляюцца абразай службовай асобы дзяржаўнага органа пры выкананьні ім службовых паўнамоцтваў (адміністрацыйная адказнасць паводле арт. 24.4 КаАП) у сілу асаблівага статусу супрацоўніка МУС Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў адказе ведамства.
У сьнежні мінулага году ў адной з аптэк Гомеля здарыўся канфлікт паміж жанчынай-правізаркай і 64-гадовым пэнсіянэрам. Мужчына, па словах супрацоўніцы, прыйшоў з пратэрмінаваным рэцэптам, а калі ня змог атрымаць неабходныя прэпараты, абазваў жанчыну «дурніцай, ідыёткай і казьлінай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лекары падрабязна расказалі пра катаваньні ў ізалятарах на «сутках»Правізарка напісала заяву ў міліцыю, але там паведамілі, што ў дзеяньнях пажылога мужчыны няма складу адміністрацыйнага правапарушэньня.
У афіцыйным адказе спаслаліся на слоўнік Ожагава, у якім такія словы хоць і лічацца зьняважлівымі, але не зьяўляюцца абразай.
«Атрымліваецца, што да фармацэўта такім чынам зьвяртацца можна, але калі выказацца пра супрацоўніка МУС — гэта ўжо абраза», — зрабіў выснову чытач парталу.