Ініцыятарамі гэтай кампаніі сталі грамадзкая арганізацыя «Львоўскі мэдыяфорум» супольна з грамадзкай ініцыятывай Free Belarus Center, створанай ва Ўкраіне для дапамогі беларусам, якія ўцякаюць ва Ўкраіну ад перасьледу ў Беларусі.
Яны заклікалі журналістаў і іншыя журналісцкія арганізацыі Ўкраіны падтрымаць зварот.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня мусіць быць крымінальнага перасьледу за інфармацыю, якая складае грамадзкі інтарэс», — прадстаўніца АБСЭ пра вырак Барысевіч і СарокінуНа думку аўтараў звароту і яго падпісантаў, Тэрэза Рыбэйра мусіць заклікаць беларускую ўладу спыніць перасьлед і выкарыстаньне сілы супраць журналістаў, неадкладна вызваліць палітычных палітвязьняў, у тым ліку журналістаў, а таксама садзейнічаць інфармаваньню аб усіх фактах парушэньняў правоў журналістаў, незаконнага пазбаўленьня іх волі, прымяненьня фізычнай сілы і маральнага ціску на іх.
«Мы просім Арганізацыю бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе і яе прадстаўніцу ў пытаньнях свабоды СМІ Тэрэзу Рыбэйра падтрымаць намаганьні дзяржаў – удзельніц АБСЭ, якія распачалі працэдуру расьсьледаваньня злачынстваў супраць чалавечнасьці, учыненых уладамі Беларусі супраць журналістаў», — адзначаецца ў звароце.
Збор подпісаў будзе працягвацца да 1 траўня.