Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падрыхтаваў указ, згодна зь якім амэрыканскім банкам будзе забаронена купляць расейскія дзяржаўныя аблігацыі у Банку Расеі, Міністэрства фінансаў краіны і Фонду дабрабыту Расеі.
Прадугледжваецца высылка з ЗША 10 расейскіх дыпляматаў, некаторыя зь якіх маюць дачыненьне да выплаты узнагароджаньня за забойства амэрыканскіх вайскоўцаў у Аўганістане.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дыпляматычныя крыніцы: ЗША адмянілі адпраўку вайсковых караблёў у Чорнае мораСанкцыі будуць уведзеныя ў адказ на расейскія кібэратакі, умяшаньне Расеі ў амэрыканскія выбары і анэксію Расеяй Крыму.
На службу замежнай выведкі Расеі будзе ўскладзена віна за так званую апэрацыю Solar Winds, незаконнае пранікненьне ў кампутарныя сыстэмы дзяржаўных ведамстваў і абаронных карпарацыяй ЗША.
У сярэдзіне сакавіка амэрыканскія спэцслужбы апублікавалі даклад аб умяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША 2020 году. Тады ж у інтэрвію ABC News Байдэн заявіў, што Пуцін «заплаціць» за ўмяшаньне ў прэзыдэнцкія выбары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн пагутарыў па тэлефоне з Пуціным і прапанаваў сустрэццаРасейскія ўлады заўсёды адмаўлялі дачыненьне да ўмяшаньня ў выбары ў іншых краінах.
На фоне навін аб плянах ЗША ўвесьці санкцыі ў дачыненьні да сувэрэннага дзяржаўнага доўгу Расеі абваліўся рубель. У чацьвер раніцай у ходзе таргоў на Маскоўскай біржы даляр дасягнуў адзнакі ў 77 рублёў (плюс 1,6 рубля да ўзроўню папярэдняга закрыцьця). Эўра падаражэў на 1,75 рубля і каштуе амаль 93 рублі.