Беларускі ПЭН-цэнтар выступіў з заявай у абарону зьняволенага Аляксандра Фядуты. Ён запатрабаваў ад уладаў гарантый доступу арыштаванага да неабходнай мэдычнай дапамогі і сустрэч з адвакатам.
У ПЭН-цэнтры прыгадалі, што ў 2010 годзе Фядута ўжо правёў некалькі месяцаў пад арыштам у «амэрыканцы», пасьля таго як уваходзіў у перадвыбарчы штаб Уладзімера Някляева на прэзыдэнцкіх выбарах. Тады яго прызналі вязьнем сумленьня і палітвязьнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У КДБ заявілі, што затрымалі палітоляга Фядуту, які зьнік у Маскве. Разам зь лідэрам БНФ КастусёвымЗрэагавалі на затрыманьне Фядуты і ў Расеі. Больш за 70 пісьменьнікаў, журналістаў, літаратуразнаўцаў, перакладчыкаў і іншых сябраў ПЭН-Масква і асацыяцыі «Вольнае слова» падпісалі заяву ў падтрымку палітоляга, філёляга, тэатральнага крытыка і гісторыка культуры Аляксандра Фядуты, затрыманага ў Маскве беларускім КДБ.
«Падрыхтаваны ім зборнік успамінаў палякаў, якія жылі і служылі ў XIX стагодзьдзі ў Пецярбургу, праца пра польскіх ссыльных на Ўрале, дасьледаваньні пра польскіх студэнтаў у расейскіх унівэрсытэтах, вобраз чытача ў літаратуры пушкінскай эпохі — усё гэта зьяўляецца значным унёскам у навуку. Ён — адзін зь нямногіх аўтараў, хто сыстэматычна піша аб сучаснай беларускай паэзіі і сучасным беларускім тэатры. Яго мэмуарная кніга пра дзяцінства ў Горадні дазваляе казаць пра яго ня толькі як пра вучонага і крытыка, але і як пра пісьменьніка», — гаворыцца ў сумеснай заяве.
Акрамя таго, у ПЭН-Масква і «Вольным слове» падкрэсьлілі, што ведаюць: Фядута даўні і пасьлядоўны крытык аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі, а яго самога літаратар называе ня йначай як узурпатарам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксандар Фядута: Лукашэнка лічыцца толькі з думкай ПуцінаРасейская творчая супольнасьць зьвярнула ўвагу на стан здароўя Фядуты, хворага на дыябэт і сэрца. У час папярэдняга арышту, у 2010 годзе, стан здароўя Фядуты празь некалькі месяцаў у камэры істотна пагоршыўся. Цяпер ёсьць небясьпека ягонаму жыцьцю.
Як і беларускія калегі, расейцы заклікалі афіцыйны Менск неадкладна вызваліць Фядуту з-пад варты і зьняць зь яго абвінавачаньні, выстаўленыя відавочна з палітычных матываў.
Аляксандар Фядута — літаратар, публіцыст, палітоляг. КДБ Беларусі паведаміла, што ён затрыманы «ў рамках расьсьледаваньня распачатай крымінальнай справы паводле артыкула 108 КПК».
Фядута актыўна камэнтаваў падзеі палітычнага і грамадзкага жыцьця, у тым ліку і на Радыё Свабода. Апошнім часам ён стала выступаў у рубрыцы «Меркаваньне» тэлеканалу «Белсат».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксандар Фядута: Генэралам штораз цяжэй аддаваць загады ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксандр Фядута: «Людзі, якім я давяраў, мне здрадзілі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да зьняволенага лідэра БНФ Кастусёва ў СІЗА КДБ не пусьцілі адваката ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманы ў Маскве юрыст Зянковіч пісаў пра стварэньне дружынаў народнай самаабароны