Кібэратакі Галоўнага ўпраўленьня Генштабу Ўзброеных сіл Расеі на Швэдзкую спартовую канфэдэрацыю былі элемэнтамі кампаніі супраць антыдопінгавых агенцтваў, лічыць пракуратура Швэцыі. Пра гэта інфармуе DW.
Стакгольм чакае тлумачэньняў.
Расейскі пасол у Швэцыі быў выкліканы ў міністэрства замежных спраdfў каралеўства ў сувязі з расьсьледаваньнем кібэратакі на Швэдзкую спартовую канфэдэрацыю.
Ад дыплямата чакаюць тлумачэньняў, паведаміла кіраўнік МЗС Швэцыі Ан Ліндэ ў аўторак, 13 красавіка. Яна абураная «непрымальнымі і сур’ёзнымі парушэньнямі» прыватнасьці зьвестак.
Swedish Prosecution Authority & Security Service today ⬇️ https://t.co/YvJO4p0pynUnacceptable serious breaches of data secrecy against the Swedish Sports Confederation, that violates existing norms. The Russian ambassador was summoned to the MFA to give an explanation.
— Ann Linde (@AnnLinde) April 13, 2021
Пракуратура каралеўства ў гэты ж дзень спыніла расьсьледаваньне хакерскіх нападаў, якія Швэдзкая спартовая канфэдэрацыя зазнала ад сьнежня 2017 году па травень 2018-га. Прычына — няма ўмоваў для судовага разбору або экстрадыцыі ў Швэцыю, гаворыцца на сайце ведамства.
Паводле пракуратуры, да ўзломаў кампутарных сыстэмаў спрычынілася Галоўнае ўпраўленьне Генштабу Ўзброеных сіл Расеі (былое ГРУ), а менавіта вайсковая частка № 26165 МА РФ. Зламысьнікі здабылі доступ да мэдычных зьвестак швэдзкіх спартоўцаў.
Швэды сьцьвярджаюць, што кібэратакі былі часткаю расейскай кампаніі супраць нацыянальных і міжнародных агенцтваў барацьбы з допінгам, а таксама супраць Міжнароднай фэдэрацыі футбольных асацыяцыяў (FIFA).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Служба бясьпекі Ўкраіны заявіла, што заблякавала расейскую хакерскую атаку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн папярэдзіў, што кібэратакі «расейскіх хакераў» не застануцца без адказу