У анкетаваньні прынялі ўдзел 1778 ІТ-спэцыялістаў. 42% рэспандэнтаў працуюць ці працавалі ў аўтсорсінгавых кампаніях, траціна — у прадуктовых. Большасьць рэспандэнтаў — распрацоўнікі.
14,8% спэцыялістаў ІТ-галіны, якія паўдзельнічалі ў апытаньні dev.by, пакінулі Беларусь. Амаль такі ж адсотак праграмістаў, якія перабраліся ў замежжа, быў і ў студзені.
Як высьветлілася, 89,8% працаўнікоў падобнага профілю зьехалі зь Беларусі пасьля падзей жніўня 2020 году. 38% тых, хто зьехаў, — спэцыялісты ўзроўню Senior.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніцтва ПВТ упэўненае, што «з ІТ усё ОК». Але лічбы кажуць адваротнаеПольшча застаецца для беларускіх айцішнікаў самым папулярным варыянтам пераезду. Яе выбралі 53,4% удзельнікаў апытаньня. Прычым за апошнія тры месяцы адсотак тых, хто пераехаў у Польшчу, вырас. Раней ён складаў 42,6%. Украіна і Літва застаюцца ў топ-3 самых папулярных лякацый, але адставаньне ад Польшчы вялікае.
У топ-5 самых папулярных лякацый апынулася Грузія, а некаторыя супрацоўнікі знайшлі варыянты ў Гішпаніі, Бэльгіі, Сэрбіі, Італіі, Чарнагорыі і Баўгарыі.
Амаль 33% праграмістаў пакуль ня вызначыліся, ці вяртацца ў Беларусь і калі. Яшчэ траціна не выключае магчымасьці вяртаньня, але пры ўмове, што ў краіне нармалізуецца сытуацыя. Толькі 4 чалавекі паведамілі, што вернуцца ў любым выпадку: ім няўтульна за мяжой. А вось 30% вяртацца не плянуюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як рэвалюцыя паўплывала на ІТ-сэктар? Меркаваньне экспэртаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніхто ў ружовых акулярах ня ходзіць, але мяккая сіла пераможа», — Вольга Кавалькова пра вяртаньне і помсту ўладаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апытаньне: 35% «пратэставага электарату» прынцыпова не зьбіраецца эміграваць зь Беларусі