У Шклове затрымалі зяця Рыгора Кастусёва Зьмітра Антончыка

Зьміцер Антончык, архіўнае фота

У Шклове 13 красавіка затрымалі Зьмітра Антончыка, зяця старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва, паведаміла праваабарончая група Mayday.

Прычына затрыманьня пакуль невядомая.

Як сказала яго жонка, Зьмітра спынілі супрацоўнікі ДАІ і адвезьлі ў мясцовы РАУС, паведаміў «Магілёўскі рэгіён».

Напярэдадні вечарам у Шклове затрымалі самога Рыгора Кастусёва. Яго адвезьлі ў менскі ізалятар КДБ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыню Партыі БНФ Кастусёва затрымалі ў крымінальнай справе, ён у СІЗА КДБ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жонка палітоляга Фядуты паведаміла, што зь ім зьнікла сувязь у Маскве