У прыватнасьці, пра любыя працы ў памежжы мясцовыя ўлады і камунальныя службы мусяць паведамляць памежнікам за 6 гадзін да іх пачатку.
Па дарогах, якія вядуць да мяжы, забаранілі з 22.00 да 6.00 рух транспарту. Забаранілі таксама стаянку аўтамабіляў на нэўтральнай паласе між Беларусьсю і Ўкраінай. Пра палёты лёгкаматорных самалётаў і дронаў трэба папярэджваць цяпер за 24 гадзіны, і ня менш як за гадзіну — пра вадалазныя працы ці выхад невялікіх суднаў і іншых плаўсродкаў на азёры і іншыя вадаёмы, якія знаходзяцца ў памежным раёне.
Кіроўцам забаранілі падвозіць пасажыраў, якія ня маюць дакумэнтаў, што пацьвярджаюць іхную асобу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: CIT: у Крым перакінулі дэсантнікаў Пскоўскай дывізііУвечары 11 красавіка прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Вадзім Скібіцкі заявіў пра павелічэньне расейскай вайсковай пагрозы.
«На сёньняшні дзень адна з вайсковых пагрозаў — нарошчваньне расейскіх войскаў каля дзяржаўнай мяжы Ўкраіны. І менавіта таму мы лічым, што ёсьць павелічэньне ўзроўню гэтай пагрозы, і яна зьвязаная з нарошчваньнем і з актыўнымі захадамі баявой і апэратыўнай падрыхтоўкі каля нашых межаў. Раней мы такога не назіралі. Такія вялікія перамяшчэньні былі ў 2014–2015 гадах, калі пачалася непасрэдная агрэсія Расейскай Фэдэрацыі супраць Украіны», — заявіў Вадзім Скібіцкі ў эфіры Вайсковага тэлебачаньня Ўкраіны.
Раней украінскія карыстальнікі сацыяльных сетак паведамлялі пра перамяшчэньні расейскай вайсковай тэхнікі за 60 кілямэтраў ад мяжы з Ровенскай вобласьцю.