Менгарвыканкам унёс зьмены ў рашэньне аб санітарных правілах па прадухіленьні распаўсюду COVID-19
Культурныя і спартовыя мерапрыемствы цяпер можна праводзіць пры напаўняльнасьці заляў не больш чым на 50%. Гэта тычыцца кінатэатраў, канцэртных заляў, цыркаў, фізкультурна-спартовых установаў, паведамляе сайт Менгарвыканкаму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Раённая анамалія»? Лічбы памерлых ад COVID-19 у Беларусі могуць быць заніжаныя ў сем разоўТаксама захоўваецца правіла, паводле якога наведнікі масавых мерапрыемстваў павінныя разьмяшчацца на адлегласьці адзін ад аднаго «ня менш за 1 — 1.5 мэтра». На практыцы гэта, напэўна значыць, ня менш за 1 мэтар.