Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэсавую службу Лукашэнкі.
Паводле яе, Лукашэнка і кіраўнік Азэрбайджану Ільхам Аліеў правядуць дзьве сустрэчы: «Адна зь іх адбудзецца адразу па прыбыцьці беларускага лідэра ў Баку. У нефармальнай абстаноўцы кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць асноўныя напрамкі беларуска-азэрбайджанскіх адносінаў і стратэгічныя пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва».
Як паведамляецца, сярод тэмаў перамоваў — пашырэньне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяньня, праекты ў галіне вытворчасьці і паставак прадуктаў харчаваньня, перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, супрацоўніцтва ў ахове здароўя, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай і турыстычнай сфэрах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пагадненьне аб Карабаху. Што атрымліваюць і губляюць бакіУ студзені гэтага году скончыўся збройны канфлікт паміж Азэрбайджанам і Армэніяй. Паводле мірнага ўрэгуляваньня, заключанага пры садзеяньні Расеі, Баку ўзяў пад кантроль шэраг раёнаў, якія да ваеннага канфлікту знаходзіліся пад кантролем Армэніі і непрызнанай Нагорна-Карабаскай Рэспублікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Войска Азэрбайджану абстрэльвае Карабах беларускімі «Палянэзамі»Некалькі гадоў таму інтэнсіўна разьвівалася вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва паміж Менскам і Баку, Беларусь паставіла ў Азэрбайджан некалькі рэактыўных сыстэмаў залпавага агню вялікай далёкасьці «Палянэз».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На фоне нізкіх цэн Беларусь актыўна купляе нафту ў Азэрбайджане, Нарвэгіі і РасеіУ 2020 годзе адбылося некалькі паставак у Беларусь азэрбайджанскай нафты.
Лукашэнка неаднойчы выказваў удзячнасьць Аліеву за дапамогу ў крытычных палітыка-эканамічных сытуацыях.
Беларусь знаходзіцца ў вайскова-палітычным саюзе АДКБ з Армэніяй. Пра плянаваньне паездак Лукашэнкі ў Ерэван не паведамляецца.