Апошнім часам палітоляг працуе ў Расеі мэдыякансультантам.
Аб зьнікненьні сувязі з палітолягам Аляксандрам Фядутам расказала «Нашай Ніве» ягоная жонка Марына Шыбко.
Сама яна зьбіраецца тэрмінова вылятаць у Маскву на пошукі. З кім ён сустракаўся ў Маскве, яна ня ведае. Апошнім часам палітоляг працуе ў Расеі мэдыякансультантам.
У сацыяльных сетках ён быў актыўны 11 красавіка. Цяпер праз тэлефон і ў Фэйсбуку ён недаступны.
Пошукам Аляксандра Фядуты занялася маскоўская паліцыя, паведамляе «Еўрарадыё». Заяву аб зьнікненьні бязь вестак падалі ў Прэсьненскі аддзел МУС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страх — адзіны інструмэнт захаваньня ўлады, які застаўся ў Лукашэнкі, — Фядута ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксандар Фядута: Лукашэнка лічыцца толькі з думкай Пуціна ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксандар Фядута: Генэралам штораз цяжэй аддаваць загады