Маладэчанец Віталь Алейнік працаваў у Менску. Там яго затрымалі вечарам 23 верасьня ў цэнтры гораду, піша «Рэгіянальная газета».
Мужчына падрабязна расказваў пра сваё зьняволеньне і ўмовы, у якіх знаходзіўся 15 сутак у якасьці асуджанага паводле артыкулу 23.34 «Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў».
У Літве ён зьвярнуўся да людзей, якія маюць досьвед працы з унівэрсальнай юрысдыкцыяй, а таксама да сьледчых. Яны дасьледавалі ўсе матэрыялы супраць Алейніка і завялі крымінальную справу ва ўнівэрсальнай юрысдыкцыі. Маладэчанца прызналі пацярпелым.
Таксама Алейніку ўдалося дамагчыся адмены ў Менскай абласной пракуратуры пастановы аб адмове ў завядзеньні крымінальнай справы па факце гвалту ў адносінах да яго ў жодзінскай турме. Справа праходзіць дадатковую праверку, Алейнік запатрабаваў прыцягнуць да адказнасьці тых, хто адмовіўся адразу заводзіць справу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар замежных спраў Літвы заклікаў краіны Эўразьвязу адкрыць справы супраць беларускіх сілавікоўУ абскарджаньні рашэньня, якое прымалася судом Цэнтральнага раёну Менску аб арышце, Алейнік дайшоў да Вярхоўнага суду, дзе заявіў адвод усяму складу судзьдзяў.
У лютым Мацьвей Купрэйчык зь ініцыятывы ByPol паведаміў, што ў Літве пададзена пяць спраў ва ўнівэрсальнай крымінальнай юрысдыкцыі, а ў Польшчы рыхтуецца да падачы яшчэ 11. ByPol зьбіраў для іх доказную базу і апытваў пацярпелых асобаў на тэрыторыі Польшчы.
Першую справу ўнівэрсальнай юрысдыкцыі супраць беларускіх сілавікоў завялі якраз у Літве. Яна заведзена за зьбіцьцё прадпрымальніка зь Менску Максіма Харошына, які змушана пакінуў краіну пасьля перасьледу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве, Польшчы і Чэхіі рыхтуюцца 23 новыя справы па ўнівэрсальнай юрысдыкцыі супраць Лукашэнкавых сілавікоў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік By_Pol: «У Літве падалі 5 спраў ва ўнівэрсальнай юрысдыкцыі, у Польшчы рыхтуюць яшчэ 11»