Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку COVID-19 на 12 красавіка.
Паводле зьвестак міністэрства, за дзень:
- выявілі 843 новых хворых,
- 9 хворых памерлі,
- выпісалі 600 пацыентаў.
За ўвесь час:
- 336 881 захварэлі,
- 2363 памерлі,
- 327 087 паправіліся і выпісаліся.
Папярэднія шэсьць дзён Мінздароўя нязьменна падавала лічбу ў 10 сьмяротных выпадкаў за суткі.
Афіцыйная статыстыка каранавірусу, якую публікуюць улады Беларусі, часта атрымлівае крытыку за заніжэньне лічбаў ад незалежных мэдыкаў. Лічбы, на думку экспэртаў, могуць быць заніжаныя ажно ў 7 разоў. Акрамя таго, у Беларусі ня ўводзілася строгага карантыну, як у большасьці іншых краін Эўропы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бутан вакцынаваў амаль усё насельніцтва за тыдзень. Як гэта ўдалося ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: COVID: прэм’ер-міністарку Нарвэгіі аштрафавалі за парушэньне карантыну, вакцыну Johnson & Johnson правяраюць пасьля выпадкаў трамбозу