У Менску ў нядзелю ў раёне вуліцы Алібегава затрымалі 30-гадовага Паўла Іванова. Прычынай затрыманьня, падобна, стаў нацыянальны сьцяг, які быў пры ім. З Маскоўскага РУУС яго даставілі на Акрэсьціна, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Таксама 11 красавіка ў сталіцы затрымалі Станіслава Кучынскага, якога таксама адвезьлі на Акрэсьціна. Але прычына затрыманьня невядомая.
У Горадні ў час гандбольнага матчу «Кронан» — СКА (Менск) міліцыянты хацелі затрымаць дзяўчыну, якая спрабавала зрабіць здымак заўзятараў. Сілавікі заўважылі на яе тэлефоне Пагоню і заявілі, што калі яна не прыбярэ тэлефон, яны палічаць супольны здымак пікетам і затрымаюць яе, паведамляе «Белсат».
Падчас гэтага ж гандбольнага матчу міліцыянты затрымалі грамадзкага актывіста Максіма Губарэвіча. Падстава — нашыўка з Пагоняю. Максіма даставілі ў Кастрычніцкі РАУС, а пазьней у доме мужчыны правялі агляд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супрацоўніка музэю ВАВ затрымалі ў мэтро за значок з «Пагоняй» і арыштавалі на 15 сутак11 красавіка ня выйшаў з «сутак» член страйкаму на «Беларуськаліі» Дзьмітры Літвін. Яго арыштавалі на 15 дзён за ўдзел у маратоне ў падтрымку спартоўцаў. Пасьля суду Літвіна перавезьлі у ІЧУ ў Любані. Маці, сябры і члены страйку прыехалі ў Любань сустракаць Дзьмітрыя 11 красавіка, але там дазналіся, што Літвіна пазбавілі волі яшчэ на 11 дзён. Што стала падставай для гэтага адміністрацыйнага арышту, невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пяцёра пад арыштам». Што адбываецца з супрацоўнікамі «Беларуськалію», якія далучыліся да страйку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Бабруйску пасьля візыту міністра Кубракова «палітычным» зрабілі больш жорсткія ўмовы. Дваіх кінулі ў карцар