«На самой справе стварэньне партый — гэта натуральны працэс аб’яднаньня аднадумцаў. Я б сказала, што гэта мабілізуючая сіла для беларусаў. Я і мая каманда робім усё магчымае, каб прывесьці краіну да новых выбараў і стварыць умовы для нармальнай палітычнай канкурэнцыі, — сказала Ціханоўская ў стрыме, адказваючы на пытаньне, як яна ставіцца да намераў Бабарыкі і Латушкі. — Няма нічога дрэннага ў тым, што ствараюцца партыі. Наша задача — стварыць палітычную атмасфэру, каб гэтыя партыі маглі спакойна разьвівацца».
Сьвятлана Ціханоўская адзначыла, што сама яна ствараць партыю не зьбіраецца.
«Мы плянуем удзельнічаць у будаўніцтве Новай Беларусі і яе палітычнага жыцьця. Для гэтага нам спатрэбіцца структура, якой і стане партыя», — заявіў 8 красавіка Павал Латушка, які знаходзіцца ў эміграцыі ў Польшчы.
Пра намер стварыць партыю «Разам» Віктар Бабарыка, які цяпер у турме, заявіў яшчэ ў жніўні. Пра гэты намер ён нагадаў у мінулым месяцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Павал Латушка аб’явіў аб намеры стварыць палітычную партыю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бабарыка з-за кратаў заклікаў уступаць у ягоную партыю