Праваабаронцы сьведчаць, што КНДР сутыкаецца з вострым недахопам харчаваньня і эканамічнай нестабільнасьцю.
Выступаючы на партыйнай канфэрэнцыі, Кім, па ўсёй бачнасьці, параўнаў цяперашнюю сытуацыю з голадам 1990-х гадоў. Для палягчэньня бядотнага становішча насельніцтва ён заклікаў чыноўнікаў рыхтавацца да «Цяжка маршу». Гэты тэрмін выкарыстоўваецца афіцыйнымі асобамі Пхэньяну ў якасьці характарыстыкі голаду сярэдзіны 1990-х гадоў, калі з прычыны недахопу прадуктаў харчаваньня загінулі ад 600 тысяч да двух мільёнаў паўночнакарэйцаў.
Цяперашняя пагроза навісла над краінай ва ўмовах пандэміі, з прычыны чаго КНДР закрыла межы з Кітаем, які адыгрывае ключавую ролю ў падтрыманьні эканамічнага балянсу ў Паўночнай Карэі. Самыя сур’ёзныя сыгналы трывогі ідуць якраз з раёнаў, разьмешчаных паблізу кітайскай тэрыторыі: маштабная кантрабанда, якая заўсёды была крыніцай істотнага прыбытку для мясцовых жыхароў КНДР, была перакрытая праз каранавірусныя абмежаваньні. Іншым фактарам крызісу ў Паўночнай Карэі зьяўляюцца жорсткія санкцыі з боку міжнароднай супольнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паўночная Карэя адмовілася ўдзельнічаць у сёлетняй АлімпіядзеЯк высьвятляецца, цяпер у КНДР кошт кіляграму кукурузы — асноўнага прадукту харчаваньня для большасьці сельскіх жыхароў краіны — часам перавышае іх месячны заробак. У справаздачы Human Rights Watch паведамляецца аб тым, што ежа з КНР не паступае ў Паўночную Карэю ўжо амаль два месяцы.
Аб «сур’ёзным харчовым крызісе», які разгортваецца ў КНДР, у мінулым месяцы дакладваў і спэцыяльны прадстаўнік ААН. Паводле яго слоў, паступаюць паведамленьні аб галодных сьмерцях. У 2019 годзе арганізацыя папярэджвала, што голад з прычыны маштабнай засухі пагражае 10 мільёнам жыхароў краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як КНДР выкарыстоўвае палітвязьняў для здабычы вугалюЯк нагадвае брытанская тэлерадыёкампанія, эканоміка Паўночнай Карэі жорстка кантралюецца ўрадам, зьяўляецца адной з найменш свабодных у сьвеце і лічыцца вельмі неэфэктыўнай. «Вялізныя выдаткі на ўтрыманьне вайскоўцаў і сілавых структур мала што пакідаюць шараговаму паўночнакарэйцу», — рэзюмуюць аўтары матэрыялу.
Паўночнакарэйскія ўлады сьцьвярджаюць, што краіна не пацярпела праз COVID-19, аднак аналітыкі сумняваюцца ў праўдзівасьці гэтых слоў.
- На фоне эканамічных бедзтваў ў КНДР адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна спрабавала ўсталяваць кантакт з кіраўніцтвам Паўночнай Карэі, але не атрымала адказу з Пхэньяну. У студзені 2021 году лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын, выступаючы ў Пхэньяне на зьездзе Працоўнай партыі Карэі, заявіў, што ня мае намеру адыходзіць ад палітыкі канфрантацыі са Злучанымі Штатамі, назваўшы іх «самым вялікім ворагам» КНДР. На днях стала вядома, што КНДР ня будзе ўдзельнічаць у Алімпіядзе ў Токіё летам 2021 году.