Узнагароду нярэдка называюць «прафсаюзнай Нобэлеўскай прэміяй».
Як адзначаецца на сайце нарвэскай арганізацыі, гэта адзнака «бясстрашнай барацьбы за дэмакратыю і правы прафсаюзаў у апошняй эўрапейскай дыктатуры».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ярашук заявіў, што рабочых прымушаюць падпісваць ліст супраць санкцый Эўразьвязу«На фоне прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году сытуацыя ў краіне пагоршылася. Усе формы апазыцыі падвяргаюцца міліцэйскаму гвалту, зьняволеньню і перасьледу. Незалежны прафсаюзны рух заняў адно з цэнтральным месцаў у барацьбе за дэмакратыю. Па краіне пранеслася хваля забастовак, акцый і дэманстрацый з патрабаваньнем адмены вынікаў выбараў і вызваленьня палітвязьняў. Гэтыя выступы ўлада сустрэла тэрорам, масавымі арыштамі і катаваньнямі. Прафсаюзных актывістаў звальнялі з працы, кідалі ў турмы, некаторыя вымушаныя бегчы з краіны», — гаворыцца ў тлумачэньні прэміі.
Нягледзячы на тое, што офісы прафсаюзаў падвергліся ператрусам і былі зачыненыя, тым ня менш, прафсаюзы БКДП набралі новых чальцоў, сфармавалі новыя мясцовыя суполкі і працягнулі барацьбу. І гэта будзе мець вырашальнае значэньне для канчатковага падзеньня рэжыму Лукашэнкі, падкрэсьліваецца ў анатацыі ўзнагароды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Незалежныя прафсаюзы: больш за 100 рабочых буйных прадпрыемстваў звольнілі з пачатку страйкаўКамітэт у прысуджэньні прэміі лічыць, што актыўны прафсаюзны рух, незалежны ад палітычных уладаў, будзе мець асаблівую ролю пры фармаваньні новага палітычнага і эканамічнага рэжыму пасьля паразы дыктатуры.
У паведамленьні зазначаецца, што Беларусь адносіцца да тых краін сьвету, дзе правы працоўных парушаюцца ў найбольшай ступені.