На сайце брытанскага каралеўскага дому паведамляецца, што сёньня раніцай у Віндзорскім замку памёр прынц Філіп, муж каралевы Лізаветы ІІ. Яму было 99 гадоў.
«З глыбокім смуткам Яе Вялікасьць Каралева аб’яўляе аб сьмерці свайго каханага мужа, Яго Каралеўскай Высокасьці прынца Філіпа, герцага Эдынбургскага.
Яго Каралеўская Высокасьць мірна сканаў сёньня раніцай у Віндзорскім замку.
Далейшыя аб’явы будуць зробленыя ў свой час.
Каралеўская сям’я далучаецца да людзей з усяго сьвету, аплакваючы яго страту», — гаворыцца ў паведамленьні.
Прынц Філіп паходзіў з дацкага каралеўскага дому, які ў пачатку ХХ тагодзьдзя кіраваў у Грэцыі. Ён быў сынам прынца Андрэя, братам караля Грэцыі Канстанціна і ўнукам караля Грэцыі Георга І. Пабраўся шлюбам са сваёй чацьвераюрднай сястрой Лізаветай у 1947 годзе.