Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку COVID-19 на 9 красавіка.
Паводле міністэрства, за дзень:
- выявілі 1622 новых хворых,
- 10 хворых памерлі,
- выпісалі 1525 пацыентаў.
За ўвесь час:
- 333 430 захварэлі,
- 2334 памерлі,
- 323 748 паправіліся і выпісаліся.
Афіцыйная статыстыка каранавірусу, якую публікуюць улады Беларусі, часта атрымлівае крытыку за заніжэньне лічбаў ад незалежных мэдыкаў. Лічбы, на думку экспэртаў, могуць быць заніжаныя ажно ў 7 разоў. Акрамя таго, у Беларусі ня ўводзілася строгага карантыну, як у большасьці іншых краін Эўропы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Славаччына заявіла, што атрымала ад Расеі зусім ня той «Sputnik V», які хваліў часопіс The Lancet ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новая недарагая вакцына можа ўратаваць сьвет ад каранавірусу