Як паведамілі Свабодзе ў выдавецтве «Янушкевіч», пра гэта стала вядома зь ліста, які яны атрымалі з мытні. Там пазначаны максымальны тэрмін праверкі — да 6 траўня ўключна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Альгерд Бахарэвіч пра новую кнігу: «Калі хочаш быць рэалістам — мусіш пісаць фантастыку»«Такім чынам, выхад кнігі Альгерда Бахарэвіча затрымліваецца зь незалежных ад нас прычынаў. На рэгіянальнай мытні яе забралі на экспэртызу, што будуць правяраць — нам невядома. Чакаем вынікаў і выбачаемся перад чытачамі», — адзначылі ў выдавецтве.
Там не бяруцца сказаць, вывучаюць зьмест кнігі на «экстрэмізм» або гэта нейкая іншая працэдура.
У сваю чаргу Альгерд Бахарэвіч удакладніў, што новае выданьне «Сабак Эўропы» мусіла зьявіцца ў продажы яшчэ 2 красавіка. Аднак тэрміны ссунуліся ад таго, што беларускія мытнікі спынілі кнігі на мяжы і адправілі на так званую «экспэртызу».