Міністар Піневіч: Беларусь пачынае прамысловы выпуск расейскай вакцыны ад ковіду

Дзьмітры Піневіч

Міністар аховы здароўя Дзьмітры Піневіч заявіў, што 15–16 красавіка ў Беларусі плянуюць выпусьціць прамысловы варыянт расейскай вакцыны, разьліў якой пачаўся ў канцы сакавіка.

Да кастрычніка будзе наладжаны поўны цыкль вытворчасьці ўжо іншага расейскага прэпарата.

Акрамя таго, у Беларусі распрацоўваюць уласную вакцыну.

На сёньня, цытуе міністра БЕЛТА, першую прышчэпку ад каранавірусу атрымалі ўжо 92 тыс. жыхароў Беларусі.